Ірына Міхайлаўна Лысенка

Ірына Міхайлаўна Лысенка
Дата нараджэння 29 жніўня 22 1954(1954-08-29) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера педыятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1997)
Альма-матар
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лысенка.

Ірына Міхайлаўна Лысенка (нар. 29 жніўня 1954 г., Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1997).

Біяграфія

Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут (1977). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1997 прафесар кафедры педыятрыі).

Навуковыя працы па паталогіі гіпафізарна-тырэоіднай сістэмы дзяцей, рэабілітацыі аслабленых дзяцей бязлекавымі сродкамі (рэфлексатэрапія, фітатэрапія, масаж і інш.).

Зноскі

Літаратура

  • Лысенка Ірына Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1999. - Т. 9. - С. 384.
  • Лысенка Ірына Міхайлаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 528-529.