Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч

Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч

Нараджэнне 12 мая 22 1972(1972-05-12) (50 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юшкевіч.

Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч (нар. 12 мая 1972, Магілёў) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей), Беларускі інстытут правазнаўства (юрыст-прававед). Працаваў другім і першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», выканаўчым дырэктарам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк „Беларусбанк“». Старшыня рэспубліканскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды

Мае Падзяку Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[2].

Зноскі

  1. ЮШКЕВИЧ АЛЕКСАНДР НИКОЛАЕВИЧ
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання