Вёска

Вёска (стараж.-слав. въсь) — населены пункт 22 з некалькімі дзесяткамі або сотнямі хат індывідуальнага збудавання, пераважным заняткам жыхароў якога з'яўляецца сельская гаспадарка і промыслы. Асноўнае адрозненне вёскі ад сяла ў кананічнай тапаніміцы — адсутнасць царквы ў вёсцы, што, аднак, не з'яўляецца агульным правілам.

Гісторыя

Першыя вёскі ўзніклі як адасобленыя адзінкі побач з пагостамі і сёламі, аднак яны не з'яўляліся грамадавамі ці вотчыннымі цэнтрамі. Тэрмін «вёска» ў XXI стст. меў шырокае агульнаславянскае распаўсюджванне (палякі, чэхі, славакі, кашубы, верхнія і ніжнія лужычане, славенцы і іншыя). Этымалагічнае паходжанне слова, аднак, узыходзіць да старажытнаславянскага «весь», што абазначала меру даўжыні. Да ХVI ст. рускімі і ўкраінцамі гэты тэрмін быў страчаны. Слова «вёска» набыла распаўсюджанне на беларускіх землях досыць позна, толькі ў XVII ст.[1], паводле тагачасных інвентароў тэрміны «вёска» і «сяло» ўжываліся ў аднолькавай меры[2].

Значны ўплыў на развіццё вёсак, як віду паселішчаў, зрабіла рэформа «Устава на валокі» 1557 года, згодна з якой адзінкамі феадальнай павіннасці сталі валокі замест ранейшых службаў (двара ці некалькіх двароў).

Зноскі

  1. Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  2. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 21

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

⛭
Тыпы населеных пунктаў
(ад малых да буйных)
Мыза · Дворышча · Фальварак · Маёнтак · Хутар · Засценак · Ваколіца · Выселкі · Пагост · Кутан · Кішлак · Аул · Пасёлак · Пасёлак пры станцыі · Радок · Слабада · Камуна · Кібуц · Вёска · Сяльцо · Станіца · Сяло · Мястэчка · Прадмесце · Пасад · Пасёлак гарадскога тыпу (Дачны пасёлак, Катэджны пасёлак) · Горад-спадарожнік · Горад
Гл. таксама
Прыгарад · Агламерацыя · Мегалаполіс