Герб Абхазіі

Герб Абхазіі

Дзяржаўны герб Рэспублікі Абхазія уяўляе сабой шчыт, па вертыкалі падзелены на дзве роўныя часткі — адна белага і другая зялёнага колеру. Контур герба і сюжэтнай кампазіцыі — залацістага колеру. У ніжняй частцы герба размешчаная васьміканцовая залацістая абхазская зорка.

У верхняй частцы, на белым і зялёным фоне, сіметрычна размешчаныя дзве васьміканцовыя зоркі залатога колеру.

У цэнтры герба — постаць вершніка, які ляціць на чарадзейным каню Арашэ і пасылае стралу да зорак.

Сюжэт герба звязаны з гераічным Нартскім эпасам абхазаў. Зялёны колер герба сімвалізуе маладосць і жыццё, белы — духоўнасць. Вялікая васьміканцовая зорка — салярны знак адраджэння. Малыя зоркі сімвалізуюць яднанне двух культурных міроў — Усходу і Захаду. [1]

Зноскі

  1. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Абхазія Архівавана 28 верасня 2007.

Гл. таксама


⛭
Краіны Еўропы: Гербы
Залежныя тэрыторыі
¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en)
² У асноўным у Азіі
⛭
Непрызнаныя дзяржавы
¹ У асноўным у Афрыцы ² Часткова ў Еўропе