Праваслаўная Царква Украіны

Праваслаўная царква Украіны
Православна церква України
80-391-9007 Kyiv DSC 5895.jpg

Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр 22 у Кіеве — цэнтральны кафедеральны сабор ПЦУ
Асноўная інфармацыя
Аўтакефалія з 2019
Прызнанне аўтакефаліі з 2019 (Канстанцінопальская праваслаўная царква[1], Эладская праваслаўная царква[2], Александрыйская праваслаўная царква[3]), з 2020 (Кіпрская праваслаўная царква[4][5])
Прадстаяцель у наш час Мітрапаліт Епіфаній
Цэнтр Кіеў
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Кіеў
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Сцяг Украіны Украіна (аспрэчваецца)
Царква-маці Канстанцінопальскі патрыярхат
Мова набажэнстваў украінская
Каляндар Юліянскі і новаюліанскі каляндар
Колькасць
Епіскапаў 59
Епархій 44
Манастыроў 79
Прыходаў 7098 (станам на 10.08.2020)
Вернікаў 58 % каля праваслаўных[6]

Праваслаўная царква Украіны (укр.: Православна церква України) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, якая заняла з 6 студзеня 2019 года 15-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю выключна на тэрыторыі Украіны.

Кіеўская мітраполія

Кананічныя тэрыторыі Усходніх Праваслаўных Цэркваў у 1683 годзе

У 988 г. у выніку хрысціянізацыі Кіеўскай Русі Уладзімірам Святаславічам была ўтворана першая ўкраінская хрысціянская царква з цэнтрам у горадзе Кіеве пад назвай Кіеўская мітраполія Усяленскага патрыярхату Канстанцінопаля.[7] Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. адбыўся раскол ва ўкраінскім хрысціянстве, якое падзялілася на праваслаўных і католікаў.

У 1685 г. Маскоўскі патрыярхат пачаў далучэнне Кіеўскай мітраполіі Усяленскага патрыярхату, высвяціўшы ў Масковіі кіеўскага мітрапаліта Гедэона. У 1686 г. праз сімонію Усяленскі Патрыярх Дыянісій IV (пазней быў падвергнуты анафеме) выдаў Сінадальны ліст, у якім даваў права высвячаць Кіеўскага мітрапаліта Маскоўскаму Патрыярху ў парадку аскезы, абранай саборам духавенства і вернікамі яго дыяцэзіі . У абавязковым парадку мітрапаліт Кіеўскі павінен згадваць Усяленскага Патрыярха Канстанцінопальскага як свайго Першаіерарха на любой службе, абвяшчаючы і пацвярджаючы сваю кананічную залежнасць ад Царквы -Маці, але ні адна з гэтых умоў не была выканана. Кіеўская мітраполія фактычна стала адной са звычайных епархій Маскоўскага патрыярхату, калі Пётр Вялікі ў 1722 г. абраў Варлаама (Ванятовіча) у сане архіепіскапа, а не мітрапаліта. Свяшчэнны Сінод Усяленскага Патрыярхату ў працэсе прадастаўлення Аўтакефаліі Украінскай Царкве на пасяджэнні 11 кастрычніка 2018 г. адмяніў Сінадальны ліст 1686 г. з -за сімоніі і грубага яе парушэння.[8]

Утварэнне царквы

Утворана на Аб’яднаўчым саборы 15 снежня 2018 года шляхам аб’яднання ўкраінскіх святароў некананічных праваслаўных юрысдыкцый (УПЦ КП і УАПЦ), а таксама асобных клірыкаў УПЦ МП.

Паводле прынятага статуту, царкву ўзначальвае прадстаяцель з тытулам «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны». З 15 снежня 2018 года на гэтай пасадзе — мітрапаліт Епіфаній (Думенка), былы мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі УПЦ КП.

16 снежня новаабраны прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы[9].

Вызнанне ПЦУ сусветным праваслаўем

Томас аб аўтакефаліі царквы быў ўручаны мітрапаліту Епіфанію ў Стамбуле 6 студзеня 2019 года асабіста Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем[10].

Томас аб аўтакефаліі царквы

12 кастрычніка 2019 года епіскапы Грэчаскай праваслаўнай царквы канчаткова афіцыйна прызналі самастойнасць Праваслаўнай царквы Украіны падчас пасяджэння Святога Сінода пад старшынствам архіепіскапа Афінскага і ўсяе Грэцыі Ераніма[11].

8 лістапада 2019 года Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Феадор II падчас набажэнства ў Храме Архангелаў у Каіры пачаў памінаць імя Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія, чым распачаў еўхарыстычныя ўзаемаадносіны Александрыйскага патрыярхата з ПЦУ. Адначасова Галоўны Сакратарыят Патрыярхіі Александрыі і ўсёй Афрыкі распаўсюдзіў афіцыйнае паведамленне, якім спавясціў грамадскасць аб прызнанні Томаса Сусветнага Патрыярхату аб аўтакефаліі ПЦУ і ўключэнні імя яе прадстаяцеля ў дыптых для памінання[12].

Навучальныя ўстановы

Гл. таксама

Зноскі

  1. TUT.BY: Патриарх Варфоломей подписал томос об автокефалии для новой украинской церкви Архівавана 5 студзеня 2019.
  2. Элладская православная церковь признала украинскую автокефалию (нявызн.) . Deutsche Welle. Праверана 30 августа 2019.
  3. Українська правда: Один із найстаріших патріархатів світу визнав ПЦУ (нявызн.) . Українська правда. Праверана 8 ноября 2019.
  4. [1] (грэч.) 
  5. [2] (грэч.) 
  6. РЕЛІГІЙНА САМОІДЕНТИФІКАЦІЯ НАСЕЛЕННЯ І СТАВЛЕННЯ ДО ОСНОВНИХ ЦЕРКОВ УКРАЇНИ: ЧЕРВЕНЬ 2021 РОКУ
  7. The subordination of the Metropolitanate of Kyiv to the Moscow church was carried out by Patriarch Dionysius without the consent and approval of the Holy and Holy Synod of the Great Church of Christ.
  8. DECISION OF THE SYNOD: THE UKRAINIAN CHURCH WILL RECEIVE A THOMOS. Full text(укр.) . Ukrainska Pravda. Праверана 31 жніўня 2019.
  9. svaboda.org
  10. TUT.BY: Патриарх Варфоломей подписал томос об автокефалии для новой украинской церкви Архівавана 5 студзеня 2019.
  11. Грецька церква визнала Православну церкву України
  12. Українська правда: Один із найстаріших патріархатів світу визнав ПЦУ (нявызн.) . Українська правда. Праверана 8 ноября 2019.

Спасылкі

  • Дорошенко Д. Православна церква в минулому і сучасному житті українського народу. Берлін, 1940.
  • Полонська-Василенко Н. Історичні підвалини УАПЦ. Рим, 1964.
  • Олександр (Драбинко). Українська автокефалія як моральний виклик
  • Ульяновський, В. Церква в Українській державі 1917—1920 рр. Кн.1-2. Київ: Либідь.
⛭
Адэская · Валынская · Вінніцка-Барская · Вінніцка-Брацлаўская · Вінніцка-Тульчынская · Данецкая · Данецка-Славянская · Днепрапятроўская · Драгобыцка-Самбірская · Жытомірска-Оўруцкая · Жытомірска-Палеская · Закарпацкая · Запарожская · Івана-Франкоўская · Івана-Франкоўска-Галіцкая · Каламыйская · Кіеўская · Крапыўныцкая · Крымская · Луганская · Львоўская · Львоўска-Сакальская · Мікалаеўская · Мукачэўска-Карпацкая · Палтаўская · Пэрэяслаўска-Вышнэўская · Ровенская · Ровенска-Валынская · Сумская · Таўрыйская · Ужгарадска-Хусцкая · Уладзімір-Валынская · Харкаўская · Харкаўска-Палтаўская · Херсонская · Хмяльніцкая · Цярнопальская · Цярнопальска-Бучацкая · Цярнопальска-Тэрэбоўлянская · Чаркаская · Чарнавіцкая · Чарнавіцка-Кіцманская · Чарнавіцка-Хацінская · Чарнігаўская
OCU logo.png
⛭
Праваслаўныя цэрквы
Аўтакефальныя
Праваслаўны крыж
Аўтаномныя
Сінайская Кітайская • Фінляндская Эстонская Японская Крыцкая (паўаўтаномная)
Самакіравальныя
ў складзе РПЦ
Самакіравальныя
ў складзе КП
Украінская ПЦ ў Канадзе • Украінская ПЦ ў ЗША • Іншыя: Бесарабская • Ахрыдская
Некананічныя
юрысдыкцыі
Апостальская ПЦ • Беларуская АПЦ Катакомбнікі • Латвійская аўтаномная Расійская ПАЦ • Расійская Праваслаўная Царква • Расійская Сапраўдна-Праваслаўная Царква Руская Праваслаўная Царква ў выгнанні • Сапраўдна-Праваслаўная Царква ва Украіне Стараверы Старастыльнікі (Балгарскія Грэцкія • Румынскія) • Турэцкая ПЦ Украінская АПЦ (абноўленая) • Украінская АПЦ (кананічная) • Чарнагорская ПЦ Абхазская ПЦ
⛭
Краіны Еўропы: Праваслаўе

 · Аўстрыя · Азербайджан¹ · Албанія · Андора · Беларусь · Бельгія · Балгарыя · Боснія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Венгрыя · Германія · Грэцыя · Грузія · Данія · Ірландыя · Ісландыя · Іспанія · Італія · Казахстан² · Кіпр¹ · Латвія · Літва · Ліхтэнштэйн · Люксембург · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрланды · Нарвегія · Польшча · Партугалія · Паўночная Македонія · Расія² · Румынія · Сан-Марына · Сербія · Славакія · Славенія · Турцыя² · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швейцарыя · Швецыя · Эстонія

Залежныя тэрыторыі

 · Азорскія астравы · Аландскія астравы · Гернсі · Гібралтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцберген · Ян-Маен

 · Абхазія¹ · Косава · Нагорны Карабах · Прыднястроўе · Паўднёвая Асеція¹

¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы
² У асноўным у Азіі
Facebook · Твітэр
Фота, відэа і аўдыё
Instagram · YouTube
Нарматыўны кантроль
GND: 1207931810 · LCCN: n2019038775 · VIAF: 1363158675955427500001 · WorldCat VIAF: 1363158675955427500001