Хваля

Адрозненне вагання ад хвалі.

Хва́ля — ваганні, якія распаўсюджваюцца ў прасторы.

Прамень хвалі — лінія, якая адпавядае напрамку распаўсюджання хвалі.

Фронт хвалі — паверхня, якая складаецца з пунктаў, што маюць аднолькавыя фазы вагання. Хвалі класіфікуюцца па характары фронту хвалі:

  • сферычная хваля — хваля, фронтам якой з’яўляецца сфера. Такая хваля ствараецца пры распаўсюджанні ўзбурэння ад некаторага пункта раўнамерна па ўсіх накірунках
  • плоская хваля — хваля, фронтам якой з’яўляецца плоскасць. Сферычную хвалю на вялікай адлегласці ад крыніцы ўзбурэння можна лічыць плоскай
  • цыліндрычная хваля — хваля, фронтам з’яўляецца бакавая певерхня цыліндра. Такая хваля ствараецца пра распаўсюджанні ўзбурэння ад некаторай прамой раўнамерна па ўсіх напрамках
  • канічная хваля — хваля, фротнам якой з’яўляецца паверхня конуса. Такой хваляй з’яўляецца ўдарная хваля ствараецца аб’ектам, што рухаецца з хуткасцю, якая перавышае хуткасць распаўсюджання хвалі.

Гл. таксама

⛭
Ваганні і хвалі
Геаметрычная оптыка · Фізічная оптыка · Хвалевая оптыка · Квантавая оптыка · Нелінейная оптыка · Тэорыя выпускання святла · Тэорыя ўзаемадзеяння святла з рэчывам · Спектраскапія · Лазерная оптыка · Фотаметрыя · Фізіялагічная оптыка · Оптаэлектроніка · Аптычныя прылады
Сумежныя кірункі
Агульная (фізічная) акустыка · Геаметрычная акустыка · Псіхаакустыка · Біяакустыка · Электраакустыка · Гідраакустыка · Ультрагукавая акустыка · Квантавая акустыка (акустаэлектроніка) · Акустычная фанетыка (Акустыка гаворкі)
Прыкладная акустыка
Архітэктурная акустыка (Будаўнічая акустыка) · Аэраакустыка · Музычная акустыка · Акустыка транспарта · Медыцынская акустыка · Лічбавая акустыка
Сумежныя кірункі
Класічная радыёфізіка · Квантавая радыёфізіка · Статыстычная радыёфізіка